Кубізм (франц. cubisme ад cube - куб), мадэрнісцкая плынь у выяўленчым мастацтве першай чв. 20 ст. (гл. Мадэрнізм). Сфармавалася як выклік і непрыняцце пэўнымі коламі мастакоў стандартнай прыгажосці сімвалізму і позняга імпрэсіянізму. Прадстаўнікі К. імкнуліся перадаць формы навакольнага асяроддзя ў геаметрычных аб'ёмах, звярталіся да аскетычных, стрыманых фарбавых спалучэнняў, спрошчаных выяўленчых матываў, свядома парушалі законы перспектывы, агульнапрынятыя нормы прапорцый, выкарыстоўвалі разнастайныя фактурныя эфекты (наклейкі, калажы, прысыпкі і да т.п.), аб'ёмныя канструкцыі на палатне, стваралі прасторавыя пабудовы на плоскасці, невыяўленчыя кампазіцыі, скульптуры з неаднародных матэрыялаў.

Паведаміць пра недакладнасьць