Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Луцэнка Барыс (н. 1937), беларускі тэатральны рэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1975). Народны артыст Беларусі (1995). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1967). З 1970 выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Працаваў рэжысёрам у Беларускім тэатры імя Я.Купалы, галоўным рэжысёрам Дзяржаўнага расейскага драматычнага тэатра Беларусі і Тэатра-студыі кінаакцёра. З 1991 мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага расейскага тэатра Беларусі. Творчую манеру вызначаюць імкненне да сцэнічнай метафарычнасці, псіхалагічная дакладнасць у абмалёўцы персанажаў, пошукі вобразнай выразнасці праз пластыку. Сярод лепшых пастановак - «Зацюканы апостал» і «Таблетку пад язык» А.Макаёнка, «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Макбэт» і «Гамлет» У.Шэкспіра, «Трохграшовая опера» Б.Брэхта, «Не баюся Вірджыніі Вулф» Э.Олбі і інш. На кінастудыі «Беларусьфільм» зняў кінастужку «Раскіданае гняздо» (1982), тэлеспектаклі «Зацюканы апостал» (1984), «Вяртанне ў Хатынь» (1985).

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018