Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Урбанізм (ад лац. urbanus - гарадскі),

1) у літаратуры і мастацтве 20 ст. выяўленне і апісанне вялікіх гарадоў, іх грандыёзнасці і дынамікі драматычнага жыцця. Настроі і ідэі Ў. выявіліся ў розных мастацкіх плынях - экспрэсіянізме (Э.Хекель, О.Дзікс), футурызме (У.Бачоні, Дж.Северыні) і інш.

2) Кірунак у архітэктуры 20 ст. (лідэр архітэктараў-урбаністаў - Ш.Э.Ле Карбюзье), які лічыць непазбежным і неабходным стварэнне гарадоў-гігантаў з буйнымі будынкамі. Разглядае гарады як асноўную і характэрную для сучаснай цывілізацыі форму рассялення. Атрымаў распаўсюджанне ў 1920-я г. у краінах Эўропы і Амерыкі.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008