Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Цяпінскі Васіль (1530-я або пач. 1540-х г. - 1603; сапр. Амельяновіч), беларускі кнігавыдавец, пісьменнік, грамадска-культурны дзеяч, філосаф. Прадаўжальнік гуманістычных культурна-асветніцкіх і патрыятычных традыцый Ф.Скарыны і С.Буднага. Служыў у падканцлера Вялікага Княства Літоўскага Астафея Валовіча, які падтрымліваў кнігавыдавецкую і асветніцкую дзейнасць у Беларусі. У 1570-я г. на свае сродкі арганізаваў друкарню (у маёнтку Цяпіна каля Лепеля) з намерам выдаваць кнігі на роднай мове. Пераклаў і выдаў на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах «Евангелле» (каля 1580) са сваёй прадмовай (збераглася ў рукапісе), у якой сцвярджаў, што гэтая кніга павінна спрыяць не толькі рэлігійнаму выхаванню, але і ўзнімаць асвету, нацыянальную самасвядомасць беларускага народа. Імкнуўся даказаць вялікую карысць чытання Евангелля на роднай мове «як сумы закону божага». Лічыў, што выданне Евангелля павінна спрыяць росту нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019