Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Шапенгаўэр Артур (1788-1860), нямецкі філосаф; прадстаўнік інтуітывізму і валюнтарызму. Скончыў Гетынгенскі ўніверсітэт, наведваў лекцыі ў Берлінскім універсітэце. Сцвярджаў, што сутнасцю свету з'яўляецца неразумная воля, сляпое бязмэтнае імкненне да жыцця. «Вызвалення» ад свету можна дасягнуць праз аскетызм і эстэтычнае сузіранне, г.зн. у стане, блізкім да будысцкай нірваны. Паводле Ш., практычна ўсе дзеянні, веды чалавека абумоўлены яго ўласнай воляй. Лічыў, што ў сферы мастацтва і маралі адбываецца пераадоленне эгаістычных імпульсаў і абумоўленых імі пакут чалавека. У аснове мастацтва ляжыць «незацікаўленае сузіранне ідэй» і служэнне «волі да жыцця». На думку Ш., вышэйшым з мастацтваў з'яўляецца музыка, якая мае мэту не ўзнаўленне ідэй, а непасрэднае адлюстраванне самой волі. Яго асноўны твор - «Свет як воля і ўяўленне» (Т. 1-2; 1819-1844). Філасофія Ш. аказала значны ўплыў на развіццё нямецкай і сусветнай філасофіі; яго паслядоўнікамі былі Ф.Ніцшэ, Э.Гартман, Р.Вагнер і інш.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020