Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Антрапалогія (ад грэч. anthropos - чалавек + logos - слова, вучэнне). Людзей заўсёды цікавіла пытанне аб паходжанні чалавека і аб тым, што ён сабой уяўляе. Гэта адлюстроўвалася ў міфалогіі, рэлігійных вучэннях. Першыя навуковыя назіранні і ідэі на гэтую тэму з'явіліся ў Старажытнай Грэцыі (Гіпакрат, Герадот, Анаксагор, Сакрат, Арыстоцель). Цікавасць да фізічнага і духоўнага жыцця чалавека павялічылася ў эпоху Адраджэння (Леанарда да Вінчы, А.Дзюрэр і інш.). Вялікія геаграфічныя адкрыцці 15-16 ст. значна пашырылі гарызонты пазнання ў гэтай галіне, пазнаёмілі эўрапейцаў з іншымі чалавечымі расамі і народамі, якія насялялі Амерыку, Акіянію, Усходнюю Азію. Першыя сур'ёзныя спробы пабудаваць навуковыя гіпотэзы пра паходжанне чалавека і яго месца ў прыродзе ажыццёўлены ў 18 ст. (у Францыі - Ж.Ламетры, Д.Дзідро, К.Гельвецый, Ж.Бюфон, у Германіі - І.Кант, у Швецыі - К.Ліней, у Расеі - А.М.Радзішчаў). У сярэдзіне 19 ст. сфармавалася антрапалогія - навука аб паходжанні і эвалюцыі фізічнай арганізацыі чалавека і яго рас. У яе станаўленні вялікае значэнне мела эвалюцыйнае вучэнне Ч.Дарвіна і Ж.Б.Ламарка. Па сутнасці, антрапалогія - гэта біялагічная навука, але яна вельмі блізкая да грамадскіх навук. Яе асноўныя раздзелы: антрапагенез, расазнаўства і марфалогія чалавека. Сам па сабе антрапагенез - гэта працэс узнікнення і развіцця чалавека як грамадскай істоты, дыялектычна звязаны з развіццём яго працоўнай дзейнасці, свядомасці, членараздзельнай мовы і першабытных формаў грамадства. Большасць сучасных антраполагаў вылучаюць у развіцці чалавека 4 стадыі: 1-я стадыя пачалася каля 4-3 млн. гадоў таму назад са з'яўленнем непасрэднага антрапоіднага продка чалавека - аўстралапітэка; 2-я стадыя, архантропаў, пачалася каля 1,5-1 млн. гадоў таму назад; 3-я стадыя, палеантропаў (неандэртальцаў), пачалася каля 250 тыс. гадоў таму назад; 4-я стадыя, неаантропаў, пачалася каля 40-35 тыс. гадоў таму назад. Змены гэтых стадый звязаны з найбольш значнымі якаснымі фізіялагічнымі пераўтварэннямі чалавека, узроўнем яго свядомасці, з выкарыстаннем прылад у працоўнай дзейнасці, з яго сацыяльнай арганізацыяй. Расазнаўства вывучае чалавечыя расы, праблемы класіфікацыі сучасных рас, іх геаграфічнае пашырэнне, гісторыю фармавання і інш. Марфалогія чалавека вывучае заканамернасці чалавечага арганізма (узроставыя, палавыя, тэрытарыяльныя, прафесійныя). У сваю чаргу яна падзяляецца на саматалогію, якая вывучае заканамернасці індывідуальнай зменлівасці чалавечага арганізма ў цэлым, і мералогію, навуку аб варыяцыях асобных частак цела чалавека. Сучасная антрапалогія мае таксама 2 асноўныя кірункі: саматычная антрапалогія вывучае цела жывых людзей, палеантрапалогія - выкапнёвых людзей. Часам тэрмін «антрапалогія» выкарыстоўваюць для пазначэння сукупнасці ўсіх навук пра чалавека, уключаючы і этнаграфію (культурная антрапалогія, сацыяльная антрапалогія). Існуе таксама паняцце «філасофская антрапалогія», заснаваная на антрапалагізме - філасофскай канцэпцыі, якая разглядае паняцце «чалавек» як асноўную філасофскую катэгорыю, зыходзячы з яе пры тлумачэнні прыроды, грамадства і мыслення.

Чалавек і грамадства. Даведнік   Чалавек і грамадства. Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018