масла
глядзець (пазіраць) як кот на масла. Гл. кот.
жоўты як масла. Навагр. Ухв. Пра нейкі якасны прадукт прыемнага жаўтаватага колеру. СПЗБ 5, 98.
зямля як масла. Ухв. Пра ўрадлівую зямлю. ФСБМ 2, 21.
бы маслам памазаў. Карэл. Ухв. Пра чалавека, што нешта падладзіў, камусьці падгадзіў, сказаў прыемнае. Высл., 289.
залгаць як хлеба з маслам з'есці. Гл. хлеб.
любіць як кашу з маслам. Гл. каша.
Мазуру біцца, так як людзям хлеб з маслам з'есць. Гл. людзі.
пайсці як з маслам. Ухв. Пра лёгкае, з ахвотай выкананне нейкай працы. Янк. Пар., 123.
што маслам па душы. Мсцісл. Ухв. Пра нешта прыемнае, сказанае ці зробленае. Юрчанка, 154.
што ні скажа, нібы маслам мажа. Б.Каш., Хойн. Няўхв. Пра чалавека, што надта лісліва гаворыць. ПП 2, 326; АВНЛ.
як маслам па нырках. Шчуч. Ухв. Сцяшковіч, 617. Тое, што маслам па душы.
як хлеба з маслам з'есці. Гл. хлеб.
Аднаму ідзе як па масле, а другому - як па грудзі. Прык. Пра тое, што розным людзям не аднолькава шанцуе. Federowski, 122.
бы сыр у масле качацца. Гл. сыр.
жыць як клёцка ў масле. Гл. клёцка.
ідзе як па масле (маслу). Ваўк. п., Івац., Слуцк., Мін., Сміл., Стаўб. Ухв. Пра работу, любую справу, якая вельмі добра, гладка ідзе. Federowski, 122; Сержпутоўскі 1999, 55; Высл., 332; Шатэрнік, 14; МК, 316; ТС 3, 66; ЗЗайкі.
як галушка па масле плаваць. Гл. галушка.
як сыр у масле купацца. Гл. сыр.
як сыр у масле. Гл. сыр.
гладка чэша як па маслу. Астр. Ухв. Пра чалавека, які нешта складна робіць. Сцяшковіч, 585.

Паведаміць пра недакладнасьць