1 Галоўная школа Вялікага Княства Літоўскага, назва ў 1773-1796 Віленскай акадэміі, заснаванай у 1579; у 1796-1803 - Галоўная Віленская школа, з 1803 - Віленскі ўніверсітэт. 2 Гамілетыка, раздзел багаслоўя, у якім разглядаюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні царкоўнай пропаведзі. 3 Ганзейскі саюз, гандлёвы і палітычны саюз паўночных нямецкіх гарадоў на чале з г. Любек у 14-16 ст. 4 Гарадзельская вунія 1413, саюз Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай. 5 Гараднічы, 1) Начальнік горада ці замка ў Беларусі ў 15-18 ст. 2) У царскай Расеі (да 1862) кіраўнік гарадской адміністрацыі. 6 Гардзіслава Святаслаўна (у манастве Еўдакія; пасля 1110-?), асветніца, дачка полацкага князя Святаслава-Георгія Ўсяславіча; малодшая сястра Прадславы (Ефрасінні Полацкай), адна…