1 камякаваты (пра снег), які падае камякамі. шлапасты прым. — Кобр. (ЖС), лапасты прым. — Берасц. (НЛ), хлапаваты прым. — Смален. р. (Дабравольскі). 2 коўзкі, слізкі; коўзка, слізка, пра стан зямной паверхні ў час галалёду ці дажджу. коўзкі прым., коўзка прысл. — Бярэз. (СПЗБ, Мат. апыт.), скоўзкі прым., скоўзка прысл. — Гарадз.… 3 кучавы (пра воблакі), які мае выгляд густых клубоў, куч. кудравы прым. — Брасл. (СПЗБ), пагодні прым. — Гарадз. (СПЗБ).