-
1
убадзюліцца — улезці ў нешта, упэцкацца, уквэцацца.
Убадзюліўся ў гразь - не адмыць. -
2
убірацца — насычаць, прасякаць.
Сала ўбралася ў бліны, а столькі тлуку было. -
3
убоіна — упарты, непаваротлівы, ленаваты.
Такая ўжо ўбоіна, хоць крычы, хоць маўчы. -
4
убоіны — калі забіваюць (колюць) парсюка, звычайна запрашаюць на свежыну.
На ўбоінах, як і на запоінах, чарка скачаць і скварка плачаць. Убоіны былі багатыя. -
5
убытка — страта.
Пагаліўся на гэту капейку, а чалавеку ўбытка й убытка. -
6
убыць — ужыцца, быць разам.
З ім ты не ўбудзіш доўга, благі характар. -
7
увазнаць — пазнаць, распазнаць.
А Йван краскі не ўвазнаў, // Да Купалы адаслаў. -
8
увалокі — нізіна.
На ўвалоках ураджай не збярэш - там заўсёды мокра. -
9
увачавідзь, учувід — увачавідкі.
Увачавідзь змахлюіць - і каб шум баравы. Яна водзіць кавалераў учувід, усе відзюць. -
10
увінаць — цягнуць.
Сам топіцца й за сабой увінаіць другога. -
11
увобмаль — скупа, ашчадна, упрытруску.
Карові сена давалі ўвобмаль. Усяго было ўвобмаль, толькі гора па гарла. -
12
увосні — у сне.
Увосні сасніла, што парасят заганяла. -
13
увыкнуцца — прызвычаіцца.
Па першыне цяжка, а як увыкнішся, дык яно й нічога. Ён ужо ўвык у горадзі. -
14
увычка — звычка, манера.
Гэта такая ўвычка: ня можаць язык маўчаць. -
15
увязь — нагляд, няволя, забарона.
Дзержаць дзяўчыну на ўвязі, волі ей німа. -
16
угаркі — агаркі.
Папалілі ўсе шчэпачкі-ўгаркі, // А дажыдалі свае новае кухаркі. -
17
угледзіны — калі глядзяць маладую перад заручынамі.
Маладую на ўгледзінах усе ўпадабалі, гэткая красулля. -
18
угорыч — вугор.
Скрынку ўгорычаў наклаў і мне ўгорыча даў. -
19
угразіцца — пагражаць.
Як угразіўся яму, дык шоўкавым зробіўся. -
20
угрузіцца — пагрузіцца, улезці, змясціцца.
Пакуль узгрузілася ў таварняк, пакуль ўторкнулася, уся як мачонка стала.
На запыт знайшлося 122 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць