-
1
егімора, гімора — пачвара; яшчэ — непрыгожая жанчына.
Спі, неслух, а то егімора прыдзіць. Анця - гімора чыстая, а глядзі ты, якога хлопца забратала. -
2
еданіна — ежа, едзіва.
Еданіны было - хоць пуза расперажы. -
3
еджанае — тое, што ўжо елі, спытвалі.
Смятана ў слоіку няеджаная, запраўляй халаднік. -
4
езданіна — язда, паездзіны.
Лепі дрэнная езданіна, нячым добрая хаданіна. -
5
еменка — бульба на спажытак.
Еменка на емя, а семенка на семя. -
6
ендза — хто енчыць.
Ад гэтай ендзы й сам заплачаш. -
7
енкат — енк.
Каго ўжо там б'юць, што енкат такі стаіць? -
8
есціся — зацята брахаць, звадзіцца.
Усю ноч сабакі еліся, не давалі спаць. -
9
ешчы — добры на ежу.
Парасёнак папаўся ешчы, нейкая скварка к зіме будзіць.
На запыт знайшлося 9 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць