Энгельс Фрыдрых (Engels; 1820-1895), мысліцель і грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў марксізму. Актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі і дзейнасці «Саюза камуністаў», разам з К.Марксам напісаў «Маніфест Камуністычнай партыі» (1848). У 1848-1849 Маркс і Энгельс выдавалі ў Кёльне «Новую Рэйнскую газету», у 1849 Энгельс удзельнічаў ва ўзброеным паўстанні. З 1849 жыў у Вялікабрытаніі, працаваў у гандлёвай канторы. З'яўляўся адным з кіраўнікоў 1-га Інтэрнацыянала, пасля смерці Маркса быў дарадцам эўрапейскіх сацыялістаў. Асн. працы: «Становішча рабочага класа ў Англіі» (1845), «Анты-Дзюрынг» (1878), «Паходжанне сям'і, прыватнай уласнасці і дзяржавы» (1884), «Людвіг Феербах і канец класічнай нямецкай філасофіі» (1886), «Дыялектыка прыроды» (1873-1882, апублікавана ў 1925).

Паведаміць пра недакладнасьць