Амфіпрастыль (грэч. amphiprostylos ад amphi - з двух бакоў і prostylos - які мае калоны з пярэдняга боку), тып старажытнагрэчаскага храма, у якім на двух баках - пярэднім і заднім фасадах - знаходзілася па чатыры калоны; інакш - двайны прастыль.