Прастыль (ад грэч. pro - наперадзе і stylos - калона), тып старажытнагрэчаскага храма прамавугольнай формы ў плане. У адрозненне ад амфіпрастыля і перыптэра мае толькі чатыры калоны на адным, галоўным, фасадзе.