Аркбутан (ад франц. arc-boutant), знешняя каменная паўарка, якая з'яўляецца адным з канструктыўных элементаў каменнага каркаса гатычнага сабора. З яе дапамогай ціск скляпенняў галоўнага нефа перадаецца знешнім падпорным слупам - контрфорсам (гл. таксама Готыка, Нервюра).