Нервюра (франц. nervure ад лац. nervus - жыла, сухажылле), арка з клінападобных чэсаных камянёў, цаглін, якая падтрымлівае скляпенні крыжовых, сеткавых, зорчатых форм, перадае нагрузку на слупы, патоўшчаныя часткі сцен, контрфорсы, аркбутаны, лапаткі, пілястры. Найбольшае пашырэнне Н. набыла ў архітэктурыготыкі. У Беларусі Н. вядома ў будынках з 15 ст. (гл. таксама Гурт).