Гурт (ням. Gurt - літаральна пояс, папруга), арка з чэсаных клінападобных камянёў, якія ўмацоўваюць рэбры крыжовых, сеткавых, зорчатых скляпенняў. Атрымаў шырокае распаўсюджанне ў раманскай і гатычнай архітэктуры (гл. Готыка, Раманскі стыль). Г. называюць таксама прафіляваную гарызантальную цягу на фасадзе будынка ці на рэбрах скляпенняў, дзе яна выконвае дэкаратыўную ролю (гл. таксама Нервюра).

Паведаміць пра недакладнасьць