Архітэктура ілюзійная (лац. illusio - сонныя прывіды), жывапіснае выяўленне архітэктурных форм на сценах, плафонах, інш. архітэктурных паверхнях, якія імітуюць сапраўдную архітэктурную прастору і ствараюць ілюзію павелічэння ўнутранага аб'ёму будынка. У беларускім манументальным жывапісе А. і. атрымала найбольшае пашырэнне ў эпоху барока.

Паведаміць пра недакладнасьць