Плафон (франц. plafond - столь), дэкаратыўна апрацаваная пры дапамозе роспісаў і ляпніны столь; твор манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Выконваецца непасрэдна па тынку перакрыцця ці на палатне, якое нацягнута на падрамнік, прымацаваны да столі, на палатне, наклееным на столь. У выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Беларусі П. атрымалі найбольшае пашырэнне ў 17-19 стст.