Бідэрмеер (ням. Biedermeier, Biedermaier - абывацель), стылістычны напрамак у эўрапейскім мастацтве (гал. чынам у нямецкім і аўстрыйскім) першай пал. 19 ст. Назву атрымаў пазней па прыдуманым прозвішчы, якое было змешчана ў загалоўку зборніка вершаў нямецкага паэта Л.Эйхродта (Biedermaiers Liederlust, выд. 1850 г.). Для Б. характэрны паказ паўсядзённага жыцця простага чалавека (бюргераў, гараджан, рамеснікаў), невялікага памеру творы, падрабязнасць і дакладнасць выяўлення, пільная ўвага да дэталяў, цяга да інтымнасці і задушэўнасці, сузіральнасць, ідэалізацыя. Б. мае сувязь з ампірамдэкаратыўна-прыкладным мастацтве) і рамантызмам.

Паведаміць пра недакладнасьць