Вышыўка, від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і асобны твор, у якім узор і выява выконваюцца ўручную (іголкай, кручком) або з дапамогай вышывальнай машыны на тканіне, скуры, іншых матэрыялах разнастайнымі ніткамі (ільнянымі, баваўнянымі, шарсцянымі, шаўковымі, металічнымі), a таксама воласам, бісерам, жэмчугам, бліскаўкамі, часам у спалучэнні з каштоўнымі і паўкаштоўнымі камянямі, манетамі і інш. Адрозніваюць тэхнікі вышыўкі - лічаныя: па цэлай тканіне (верхашовы), ажурныя; свабодныя (гладзь) (гл. таксама Гафт).