Гафт (польск. haft - вышыванне, вышыўка, ад с.-в.-ням. Haft - вузел), ручная ці машынная вышыўка каштоўнымі матэрыяламі: каляровымі шаўковымі, залатымі, сярэбранымі ніткамі, жэмчугам, камянямі. У Беларусі Г. вядомы з 16 ст. у аздабленні літургічнага (арнаты) і святочнага адзення, дэкаратыўных тканін (пакрывалы для алтароў - антымінсы). Таксама народная вышыўка разнастайнымі відамі ажурных швоў, машынная вышыўка белай ажурнай гладдзю па баваўнянай белай тканіне.

Паведаміць пра недакладнасьць