Глорыя (Гларыёла; ад іт. gloria - ззянне), асвячоны царкоўнай традыцыяй спосаб выяўлення анёлаў, святых, Хрыста з зіхатлівым кругам над галавой; сімвал святасці, боскасці; характэрны для хрысціянскага і будысцкага мастацтва. Пры выяўленні Хрыста ў яго зямным жыцці паказваюць Г. з крыжам (гл. таксама Аўра, Німб, Мандорла).