Мандорла (іт. mandorla - міндалепадобны), прынятае ў іканапіснай традыцыі выяўленне евангелістаў (Яна, Лукі, Марка, Мацвея), Хрыста, Маці Боскай у авальным ззянні (аўры) у выглядзе тонкіх залатых промняў, якія павінны сведчыць аб святасці паказанай асобы (гл. таксама Аўра, Глорыя, Німб).