Калаж (франц. collage - літаральна наклейванне), тэхнічны прыём у мастацтве, заснаваны на наклейванні на якую-небудзь аснову матэрыялаў, што адрозніваюцца ад яе па колеру і фактуры; таксама твор, выкананы ў гэтай тэхніцы. К. выкарыстоўваюцца ў графіцы, жывапісе, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (параўн. Аплікацыя, Маркетры).