Курватура (лац. curvatura - крывізна, акругленасць), наўмысная, ледзь прыкметная крывізна прамалінейыых частак будынка з мэтай устаранення аптычных скажэнняў пры ўспрыняцці яго ў ракурсе. К. служыць таксама для ўзмацнення пластычнай выразнасці архітэктуры (асобнага будынка ці комплексу збудаванняў). Да найбольш пашыраных відаў К. адносяць: выгіб стылабата, патаўшчэнне кутных калон (энтазіс), адхіленне ад дакладнай сіметрыі.

Паведаміць пра недакладнасьць