Энтазіс (грэч. entasis - напружанне), невялікае наўмыснае патаўшчэнне ствала калоны ў яе сярэдняй частцы і звужэнне ўверсе. У беларускай архітэктуры Э. атрымаў пашырэнне ў калонах будынкаў барока і класіцызму (гл. Курватура).