Пастознасць (ад іт. pastoso - цестападобны), прыём жывапіснага пісьма, калі фарба наносіцца на аснову густымі непразрыстымі мазкамі, што часта стварае рэльефную фактуру выявы. Выкарыстоўваецца гал. чынам у алейным і тэмперным (гл. Тэмпера) жывапісе. П. аналагічна корпуснаму пісьму (ад лац. corpus - цела) у жывапісе (параўн. Лесіроўка).