Стэрэабат (грэч. stereobates), у грэч. архітэктуры аснова, на якой узводзіўся будынак, ставіліся калоны. С. складаўся з трох частак (прыступак), верхняя з якіх (або толькі яе паверхня) называлася стылабатам. У беларускай архітэктуры С. атрымаў пашырэнне ў перыяд класіцызму.

Паведаміць пра недакладнасьць