Бадрыяр Жан (н. 1929), французскі філосаф, сацыёлаг. У 1966-1987 выкладаў сацыялогію ў Парыжскім універсітэце. Шырокую вядомасць Б. прынесла распрацоўка канцэпцыі гіперрэальнасці, г.зн. віртуальнага, нерэальнага характару сучаснай масавай культуры. На аснове гэтай канцэпцыі Б. прыйшоў да высновы, што на самой справе вайны ў Персідскім заліве 1991 не было, а яна была штучна «створана» сродкамі масавай інфармацыі. Распрацаваў адмысловы метад сацыяльнага аналізу - «чыстае падарожжа», сутнасць якога заключаецца ў хуткім, імклівым турнэ індывіда па якой-небудзь краіне. Выкарыстоўваючы гэты метад падчас наведвання ЗША, Б. зрабіў заключэнне пра банальнасць, нерэальнасць (гіперрэальнасць) амерыканскай культуры. Ён лічыў, што Амерыка ўяўляе сабой вялізную культурную бездань, дзе амаль поўнасцю зніклі адрозненні паміж рэальным і нерэальным, паміж праўдай і выдумкай. Магчыма, філасофская цікавасць да пытаняў мас-медыя і масавага спажывання прывялі да таго, што ў сваім доме Б. устанавіў каля 50 тэлевізараў. Аўтар кніг «Амерыка», «У цені маўклівай большасці» і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць