Гіперрэальнасць, канцэпцыя свету, паводле якой з-за павелічэння ўплыву сродкаў масавай інфармацыі (СМІ) на жыццядзейнасць грамадства стала амаль немагчымым правесці розніцу паміж рэальнасцю і выдумкай. Тэрмін Г. увёў французскі філосаф Ж.Бадрыяр для абазначэння віртуальнай (ці нерэальнай, гіперрэальнай) прыроды сучаснай культуры ў перыяд дамінавання масавых сродкаў зносін і масавага спажывання. У другой палове 20 ст. разнастайныя сімвалы, архетыпы, вобразы, навязаныя СМІ, настолькі ўкараніліся ў сучасную культуру (асабліва ў ЗША), што яна набыла гіперрэальныя рысы.

Паведаміць пра недакладнасьць