Бельканта (ад лац. - «цудоўнае спяванне»), найбольш прыгожая манера спявання, якая ўзнікла і атрымала шырокае распаўсюджанне ў Італіі ў сувязі з зараджэннем і развіццём оперы. Для Б. ўласцівы выключная меладычная звязнасць, выразнасць дыкцыі, наяўнасць мноства віртуозных эфектаў, вытанчанасць і прыгажосць гучання. Найбольшае пашырэнне Б. атрымаў у 19 ст. (у операх В.Беліні, Г.Даніцэці, Дж.Расіні, Дж.Вердзі, Дж.Пучыні). Сярод сучасных оперных спевакоў майстрамі Б. лічацца П.Дамінга, Л.Павароці, М.Кабалье і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць