Брук Пітэр (н. 1925), ангельскі рэжысёр. Працаваў у Каралеўскім Шэкспіраўскім тэатры (Стратфорд-он-Эйван), драматычных тэатрах Лондана. З 1971 з'яўляецца кіраўніком Міжнароднага цэнтра тэатральных даследаванняў у Парыжы. Сярод найбольш вядомых тэатральных пастановак - «Гамлет» (1955) і «Кароль Лір» (1962) У.Шэкспіра, «Вішнёвы сад» (1981) А.Чэхава і інш. У 1984 паставіў старажытнаіндыйскі эпас «Махабхарата» (працягласць спектакля - 11 гадзін). Ставіў оперы ў «Ковент-Гардэн» (Лондан) і «Метраполітэн-опера» (Нью-Ёрк). Зняў мастацкія фільмы «Уладар мух», «Кароль Лір», «Трагедыя Кармэн» і інш. У сваіх спектаклях па-майстэрску спалучае ўмоўныя прыёмы, разнастайныя эксперыменты з глыбокай псіхалагічнай распрацоўкай характараў.

Паведаміць пра недакладнасьць