«Метраполітэн-опера», буйнейшы оперны тэатр свету; адзін з цэнтраў сусветнай музычнай культуры (Нью-Ёрк). Адкрыты ў кастрычніку 1883 пастаноўкай оперы Ш.Гуно «Фаўст». Ставяцца нямецкія, расейскія, французскія, італьянскія, амерыканскія оперы. Сярод дырыжораў - Г.Малер, А.Тасканіні, Л.Стакоўскі, Дж.Лівайн і інш. На сцэне тэатра выступалі такія вядомыя спевакі, як Ф.Шаляпін, Э.Каруза, Л.Павароці, П.Дамінга, М.Калас, М.Кабалье, А.Абразцова, М.Біешу, М.Гулегіна і інш. З 1966 - у новым будынку «Лінкольн-Цэнтра». Працуе пераважна на аснове часовых запрашэнняў знакамітых музыкантаў, кампазітараў, дырыжораў, спевакоў, рэжысёраў-пастаноўшчыкаў.