Дэрыда Жак (н. 1930), французскі філосаф; буйнейшы прадстаўнік эўрапейскага постструктуралізму; заснавальнік дэканструкцыйнага руху. Крытыкуе метафізіку як аснову эўрапейскай культуры. Пераадоленне метафізікі Д. звязвае з адшуканнем гістарычных вытокаў шляхам аналітычнага расчлянення (дэканструкцыі) фундаментальных паняццяў, якія складаюць аснову анталогіі. Увёў у навуковы ўжытак паняцце дэцэнтрацыя. Лічыў, што «няма нічога па-за тэкстам». Распрацаваная Д. «граматалогія» (навука пра пісьмо) сцвярджае прымат пісьменнасці над словам (логасам), якое гучыць. Аўтар кнігі «Граматалогія» (1967) і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць