Дэцэнтрацыя, адно з ключавых паняццяў постструктуралізму. Паводле Ж.Дэрыда, Д. азначае распаўсюджанне, міграцыю культурнага жыцця ў розных напрамках па ўсім зямным шары, у выніку чаго Захад страчвае свой ранейшы статус цэнтральнага ядра сучаснай культуры. Д. вядзе да знікнення паняцця дамінуючай, «высокай» культуры.