Інфраструктура культуры, сукупнасць сацыяльна-культурных і сацыяльна-бытавых аб'ектаў, якія забяспечваюць стварэнне, захаванне, трансляцыю і ўзнаўленне культурных каштоўнасцей, спрыяюць развіццю культурнага жыцця і творчасці. У сферу І.к. уваходзяць музеі, публічныя бібліятэкі, тэатры, кінатэатры, мастацкія галерэі, творчыя майстэрні, выставачныя залы, навуковыя і навучальныя ўстановы, інстытуты, творчыя саюзы, сродкі масавай інфармацыі, а таксама грамадскія арганізацыі, міністэрствы і ведамствы культурнага профілю. Да ліку элементаў ці аб'ектаў І.к. адносяцца і гарадскія плошчы, вуліцы і транспартныя магістралі, па якіх людзі дабіраюцца да музеяў, тэатраў, бібліятэк і інш. Найбольш развітая І.к. ў гарадах, а ў сельскай мясовасці яна звычайна вельмі слабая, недастаткова сфармаваная. У краінах Афрыкі і Лацінскай Амерыкі І.к. менш развітая, чым у Японіі, ЗША, Заходняй Эўропе.

Паведаміць пра недакладнасьць