Клакхан Клайд (1905-1960), амерыканскі антраполаг. Быў вядучай фігурай у даследаваннях асобы і культурных каштоўнасцей. Выкладаў ва ўніверсітэтах Нью-Мексіка і Гарварда. Вынікам даследавання культуры індзейцаў стала кніга «Магія Наваха» (1944), прызнаная класічным узорам антрапалагічнага даследавання. Быў прадстаўніком псіхалагічнай школы ў антрапалогіі (разам з М.Мід, Р.Лінтанам, К.Дзюбуа і інш.), якая ў аснову сваёй дзейнасці паклала вывучэнне ўзаемадзеяння чалавечай свядомасці і культуры. Лічыў, што культура выступае прадуктам чалавечых дзеянняў і іх прычынай, а яе носьбітамі з'яўляюцца асобныя групы, індывіды. Вызначаў культуру і як своеасаблівы вобраз мыслення, адчування, веравання.

Паведаміць пра недакладнасьць