Крос-культурныя даследаванні, від параўнальных даследаванняў, аб'ектам і прадметам якіх выступае культура. Упершыню метад К.-к.д. пачалі выкарыстоўваць прадстаўнікі сацыяльнай і культурнай антрапалогіі. Мэта К.-к.д. - высвятленне таго, як адзін і той жа культурны артэфакт (напр., сістэмы роднасці, шлюбныя цырымоніі) функцыянуе ў розных культурах. У дадзеных даследаваннях таксама вывучаюцца пытанні нормы і адхілення ў культурнай жыццядзейнасці.

Паведаміць пра недакладнасьць