Культурна-эвалюцыйная школа, кірунак эвалюцыянізму; плынь у замежнай (пераважна амерыканскай) культурнай антрапалогіі, якая сфармавалася ў 1960-я г. Яе асноўныя прадстаўнікі - Д.Аберле, Р.Карнейра, М.Харыс, Р.Андэрсан, Б.Мегерс, М.Салінс і інш. Тэарэтычную аснову гэтай школы склала культуралогія Л.Уайта. У межах К.-э.ш. эвалюцыйны падыход выкарыстоўваўся не толькі для абагульненага (стадыяльнага) вывучэння культуры, але і для даследавання асаблівасцей і паралелізму ў развіцці асобных грамадстваў. Сярод іншых важных задач К.э.ш. - высвятленне агульных заканамернасцей культурна-гістарычнага працэсу, аналіз канкрэтных культур, асэнсаванне праблемы ўзаемаадносін «чалавек-грамадства-прырода» і інш. Асноўныя тэмы даследаванняў К.э.ш. у многім прадвызначылі развіццё культурнай антрапалогіі ў канцы 20 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць