Культурных колаў тэорыя, плынь у рамках гістарычнай школы ў этнаграфіі і культуралогіі. Сфармавался ў Германіі ў пачатку 20 ст., потым у некаторых іншых заходнеэўрапейскіх краінах. Супрацьстаяла эвалюцыянізму і была блізкай да дыфузіянізму. Асноўная ідэя К.к.т. заключаецца ў тым, што на працягу ранняй гісторыі чалавецтва ўстанаўліваліся сувязі паміж асобнымі элементамі матэрыяльнай і духоўнай культуры і ў выніку гэтага афармляліся т.зв. «культурныя колы». Яе асноўныя прадстаўнікі - Э.Бернгейм, Ф.Грэбнер, Б.Анкерман, В.Шмідт, В.Коперс і інш. Паводле К.к.т., уся гісторыя культуры зводзіцца да перамяшчэння і напластоўвання некалькіх «культурных колаў», адарваных ад канкрэтных стваральнікаў культуры.