Паліфанізм культуры, культуралагічная катэгорыя, якая служыць для характарыстыкі культуры як складанай, шматслойнай з'явы, што ўяўляе сабой арганічнае адзінства розных па ўзроўню і якасці самастойных культурных утварэнняў, самабытных і арыгінальных па форме і зместу. У сучаснай культуры адначасова, паралельна суіснуюць розныя нацыянальныя культуры, унутры якіх могуць мець месца субкультуры, авангардныя культуры, рэшткі мінулых культурных традыцый і маргінальныя ўтварэнні.