Пантэізм (ад грэч. pan - усё + theos - бог), рэлігійныя і філасофскія вучэнні, якія атаясамліваюць Бога і ўвесь Сусвет, прыроду. Пантэістычныя тэндэнцыі праяўляліся ў містыцы Сярэднявечча. Характэрны для натурфіласофііАдраджэння і Б.Спінозы (атаясамліваў паняцці «Бог» і «прырода»), а таксама І.Гердэра, І.Гётэ і класічнай нямецкай філасофіі. Праявы пантэістычных уяўленняў могуць мець месца і ў міфалогіі, літаратурных і фальклорных творах. Напр., розныя народы свету ў мінулым абагаўлялі некаторыя прыродныя з'явы, стыхіі, феномены (Сонца, Месяц, зоркі, дрэвы, рэкі і г.д.), пакланяліся ім, ушаноўвалі, прыносілі ахвярапрынашэнні і да т.п.