Пачуццёвая культура, своеасаблівы тып культуры, для якога характэрны прагматызм, матэрыялізм, геданізм; пачаў фармавацца ў 16 ст. і дасягнуў кульмінацыі ў сярэдзіне 20 ст. Тэрмін «П.к.» уведзены ў навуковы ўжытак П.Сарокіным. Стыль П.к. пераважна натуралістычны, пазбаўлены ўсякага сімвалізму, а ўвага большасці яе носьбітаў накіравана на прадметы і рэчы, якія непасрэдна ўспрымаюцца органамі пачуццяў. Яе героямі выступаюць найчасцей рабочыя, фермеры, хатнія гаспадыні, вар'яты і інш. П.к. імкнецца вызваліцца ад каштоўнасцей ідэацыйнайнай культуры.