Рытуал (ад лац. ritus - рэлігійны абрад, урачыстая цырымонія), від абрадавых дзеянняў; гістарычна сфармаваная сістэма сімвалічных дзеянняў; састаўная частка традыцыйных і архаічных культур. Адлюстроўвае сацыяльныя і культурныя ўзаемаадносіны, каштоўнасці. У старажытных рэлігіях служыў галоўным выражэннем культавых адносін. У гісторыі грамадства Р. адыгрываў важную ролю як традыцыйна выпрацаваны метад сацыяльнага выхавання. У сучасным грамадстве захоўваецца пераважна ў вобласці цырыманіяльных формаў афіцыйных паводзін і бытавых адносін (грамадзянская абраднасць, этыкет, дыпламатычны пратакол і інш.).