Рэдзі-мэйд (от англ. ready-made - гатовы, неарыгінальны; літар. «гатовы выраб»), паняцце, якое азначае выкарыстанне мастаком сапраўдных прадметаў у якасці матэрыялу для твораў мастацтва. Прымяненне ў выяўленчым мастацтве Р.-м. з'явілася адной са своеасаблівых крыніц інварайнмента, інсталяцыі, поп-арта і інш. У Беларусі Р.-м. зрэдку прымяняецца пераважна мастакамі постмадэрнісцкай накіраванасці.

Паведаміць пра недакладнасьць