Сентыменталізм (от фр. sentimente - пачуццё), кірунак у эўрапейскай і амерыканскай літаратуры і мастацтве другой паловы 18 - пачатку 19 ст. Шлях да ідэальнай асобы С. бачыў у вызвалені і ўдасканаленні «натуральных» пачуццяў; адсюль яго значны дэмакратызм і адкрыццё ўнутранага свету «простага чалавека». Паводле С., менавіта пачуццям належыць вядучая роля ў пазнанні і творчай дзейнасці. Сярод галоўных прадстаўнікоў - С.Рычардсан, Л.Стэрн, Ж.Ж.Русо, Ф.Шылер, М.Карамзін і інш. С. папярэднічаў рамантызму, з якім яго аб'ядноўвала павышаная ўвага да эмоцый і пачуццяў асобнага чалавека.

Паведаміць пра недакладнасьць