Суб'ект і аб'ект культуры, узаемазвязаная сістэма стваральнікаў (суб'ектаў) і канкрэтных вынікаў (аб'ектаў) творча-стваральнай дзейнасці людзей. Суб'ектамі культуры выступаюць асобныя індывіды або якія-небудзь супольнасці (сацыяльныя, нацыянальныя, рэлігійныя, полаўзроставыя і інш.), якія ствараюць, захоўваюць і «ўжываюць» культурныя феномены, артэфакты, каштоўнасці. Аб'ект культуры - гэта элемент, фрагмент яе быцця, які ўяўляе сабой прадукт рэалізацыі актыўнасці суб'екта культуры. С. і а.к. неабходна разглядаць у іх узаемазалежнасці, дыялектычным адзінстве.

Паведаміць пра недакладнасьць