Сублімацыя (ад лац. sublimare - узносіць), псіхічны працэс пераўтварэння і пераключэння энергіі афектыўных памкненняў на мэты сацыяльнай дзейнасці і мастацкай творчасці. У навуковы ўжытак тэрмін «С.» увёў З.Фрэйд у 1900. У распрацаваным ім псіхааналізе С. разглядаецца як працэс, у выніку якога энергія, накіраваная першапачаткова на сексуальныя (лібіда) або агрэсіўныя мэты, перанакіроўваецца на дасягненне іншых сацыяльна і культурна санкцыянаваных мэт (спорт, інтэлектуальная праца, мастацкая творчасць, фармаванне рэлігійных абрадаў і культаў і інш.).