Традыцыя (ад лац. traditio - передача, паданне), сукупнасць звычаяў, абрадаў, норм паводзін, поглядаў, правіл, якія складваюцца гістарычна перадаюцца з пакалення ў пакаленне і адлюстроўваюцца ў элементах сацыяльна-культурнай спадчыны, Т. звычайна служаць асновай нацыянальнай культуры і надаюць ёй цэласнасць і самабытнасць. Нярэдка спалучаюцца з інавацыямі, што абумоўлівае дыялектычнасць працэсу стваральнай дзейнасці людзей. У культуралогіі Т. разглядаецца таксама як сукупнасць архетыпаў нацыянальнай культуры, выяўленых у міфалогіі, рэлігіі, абрадах, фальклоры і інш., якія выступаюць у якасці ўзораў, норм паводзін і маральных імператываў.

Паведаміць пра недакладнасьць